На Міншчыне пройдуць асеннія рэгіянальныя кірмашы. Будуць удзельнічаць і арганізацыі Мядзельскага раёна

107

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 170р ад 1 верасня 2021 года будуць праводзіцца асеннія рэгіянальныя кірмашы. Іх мэта — забяспечыць насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым інвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці.

З удзелам арганізацый Мядзельскага, Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага і Маладзечанскага раёнаў адбудуцца рэгіянальныя кірмашы: 2 кастрычніка 2021 года — у Маладзечне, а 9 кастрычніка — у Вілейцы.

Падобныя мерапрыемствы пройдуць у кастрычніку і ў іншых населеных пунктах Мінскай вобласці. Наведаць іх могуць усе ахвотныя.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц