Міжнародны інвестыцыйна-эканамічны форум «Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва»

250

resize-of-12У мінулую суботу ў Смарго­ні адбыўся 2-гі Міжнародны інвестыцыйна-эканамічны форум «Но­выя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва», у яго рамках была арганізавана таксама рэгіянальная выстава «Паўночны вектар Гродзеншчыны».
Адразу патлумачу, што паўночны рэгіён Гродзенскай вобласці ўключае ў сябе тры раёны: Смаргонскі, Астравецкі і Ашмянскі, дзе жыве больш за 115 тысяч чалавек. Увесь патэнцыял  гэтых раёнаў (прамысловы, культурны, турыстычна-санаторны) і быў прадстаўлены ўвазе замежных інвестараў, шматлікіх гасцей форуму. Праграма аказалася вельмі насычанай, і, забягаючы наперад, дадам — мела канструктыўныя вынікі. Адзначалася адначасова свята горада, які вядзе свой адлік ад кастрычніка 1503 года, прымеркаваны да гэтага дня былі і раённыя дажынкі. Так што, не толькі гасцям, але і самім смаргонцам не давялося сумаваць, арганізатары  падрыхтавалі нямала цікавых, запамінальных мерапрыемстваў.
Адразу на плошчы перад райвыканкамам адбылося тэатралізаванае прадстаўленне, дзе расказвалася пра гісторыю гэтых мя­сцін, адметныя падзеі і персанажаў. Менавіта тут некалі вучылі танцаваць мядзведзяў, віравалі велічныя кірмашы!
Вядучыя шчыра вітаюць з упрыгожанай сцэны ўдзельнікаў рэгіянальнай выставы і Міжнароднага эканамічнага форуму. Як было аб’яўлена, больш за 200 чалавек з’ехаліся ў Смаргонь на гэтыя мерапрыемствы: прадстаўнікі пасольстваў і дэлегацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі По­ль­шча, Расійскай Фе­­дэрацыі, Італіі, Сірыйскай арабскай рэспублікі, Лі­твы, Малдовы, Азе­рбайджана, Сла­­вакіі.resize-of-21
— Сёння ў нас у гасцях, — працягваюць вядучыя, — старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сясён Барысавіч Ша­піра, яго намес­нік, кіраўнікі абласных арганізацый, дэпутаты па­латы прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспуб­лі­кі Беларусь, прадстаўнікі мі­ні­стэр­стваў і ведамстваў, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў і дэлегацыі раёнаў Гродзенскай вобласці.
Вядома ж, паклапаціліся арганізатары і пра інфармацыйную забяспечанасць. На форуме былі прадстаўлены шматлікія СМІ, запрасілі і рэгіянальную прэсу, у тым ліку з суседніх раёнаў.
Слова для адкрыцця выставы-кірмашу «Паўночны вектар Гро­дзеншчыны-2011» прадастаўляецца С. Б. Шапіру.
resize-of-10— Вітаю ўсіх паважаных гасцей, — пачаў Сямён Барысавіч, — якія знайшлі час і прыбылі сюды, каб абмяняцца думкамі і ідэямі пра стварэнне новых вытворчасцей, якія будуць садзейнічаць развіццю нашых дзяржаў. І ў першую чаргу, я маю на ўвазе Расію, Літву і Польшчу, бо менавіта з імі мы назапасілі багаты вопыт сумеснай дзейнасці ў сферы эканомікі. Калі гаворым пра «Паўночны вектар», мы маем на ўвазе не толькі Смаргонь, але і Ашмяны, Астравец. На поўначы Гродзеншчыны жывуць і працуюць таленавітыя, высокапрафе­сіянальныя людзі. І мы глыбока перакананы, што вы, паважаныя прадпрымальнікі, знойдзеце з імі агульную мову і будзеце атрымліваць добрыя прыбыткі ад супрацоўніцтва з нашым рэгіёнам. Для гэтага ёсць усе падставы, бо ў перспектыве тут чакаецца сур’ёзны рост вытворчасці, што звязана найперш з развіццём атамнай энергетыкі нашай краіны.
Кіраўнікі раёнаў гэтага паўночнага рэгіёну ўздымаюць флаг — сі­мвал  выставы «Паўночны вектар Гродзеншчыны». Затым слова бя­рэ старшыня Смаргонскага рай­вы­кан­кама М. Б. Гой.resize-of-6
— Шчыра вітаю вас, паважаныя ўдзе­льнікі форуму, на смаргонскай зямлі, якая пераняла эстафету ад Ашмян,   — сказаў Мечыслаў Браніслававіч. — Шматвектарнасць прамысловага сектара, разнастайныя магчыма­сці будаўнічага ком­плексу, спецыялі­зацыя сельскай гаспадаркі, зручныя транспартныя зносіны, захаванне і развіццё багатых культурных традыцый, гасцінныя і добразычлівыя людзі — вось га­лоўныя характарыстыкі паўночнага рэгіёну Гродзеншчыны. Мі­жнародны эканамічны форум праводзіцца з мэтай пошуку найбольш эфектыўных шляхоў ра­звіцця яго эканомікі, наладжвання  новых знаёмстваў і дзелавых кантактаў. Нам трэба ацаніць уласныя магчымасці, паказаць наяўны патэнцыял будучым інвестарам: як айчынным, так і замежным. І я ўпэўнены, што сённяшні дзень прынясе ў гэтым плане пэўную ка­рысць. Удзельні­кам форуму бу­дуць прадстаўлены 54 інвестыцыйныя праекты, накіраваныя на ўкараненне і выкарыстанне навейшых, прагрэсіў­ных тэхналогій і абсталявання, імпартазамяняючых і экспарта­арыентуемых вытворчасцей. Сустрэчы і перамовы ў рамках форуму пасадзейнічаюць умацаванню канструктыўных адносін бізнэсу і ўлады, стварэнню неабходных умоў для далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, прыцягненню інвестыцый.
resize-of-71На выставе-кірмашы можна было пазнаёміцца са шматлікімі інфармацыйнымі стэндамі, буклетамі, дзе расказвалася пра здабыткі сацыяльна-эканамічнай сферы дадзенага рэгіёну. А канкрэтным экспанатам, узорам прадукцыі была адведзена цэлая вуліца. У прыватнасці, шырока былі прадстаўлены вырабы мясцовых вытворцаў: Смаргонскага агрэгатнага завода і аптычнага станкабудавання, ліцейна-меха­нічнага, ільно і хлебазаводаў, камбіната хлебапрадуктаў, ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты»,  таварыстваў з абмежаванай адказнасцю «Мерыме-рэммаш» і «ПрактыкСэрвіс», доследнага лясгаса, камунгаса і шэрагу іншых. Паказалі сваю прадукцыю і фермерская гаспадарка з Астравеччыны, тамтэйшы СВК «Гервяты», ашмянскія льновытворцы. Пералік гэты можна доўжыць і доўжыць, а лепш, канечне, пабачыць гэта ўсё на свае вочы!
У парадку дня свята быў таксама кірмаш тавараў народнага промыслу і сувенірнай прадукцыі, выклікаў цікавасць парад клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, дэфіле Брэсцкага ўзорна-паказальнага аркестра пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, канцэртная праграма творчых і эстрадных калектываў. Выступалі на сцэнічнай пляцоўцы і дзеці.resize-of-s6303077
Па асобнай праграме прайшло пленарнае пасяджэнне Міжнароднага эканамічнага форуму. На ім, у прыватнасці, выступіў надзвычайны і паўнамоцны пасол  Рэспублікі Беларусь у Літоўскай рэспубліцы У. Н. Дражын, які падрабязна расказаў  пра перспектывы беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, існуючыя напрацоўкі. Падзя­лі­ліся з прысутнымі інвестыцыйнымі праектамі намеснікі старшынь райвыканкамаў Смаргонскага, Ашмянскага і Ас­травецкага раёнаў. У ад­ных то­лькі гаспадароў форуму такіх пра­ектаў налічваецца ка­ля дваццаці! Бы­ло нямала ін­шых цікавых выступленняў. І як рэзюме, прагучаў у залу заклік шчы­­льней супрацоўнічаць у гэ­тым накірунку з мясцовымі ўла­дамі, якія не­пасрэдна зацікаўлены ў да­лей­шым ра­зві­ц­ці свайго рэгіёну.
resize-of-4А наколькі эфектыўнай, плён­най аказалася работа Міжнароднага форуму, для рэалізацыі якіх канкрэтна праектаў «Паўночнага вектара Гродзеншчыны» была на ім закладзена аснова, пакажа ўжо блі­жэйшы час. Дарэчы, некаторыя аналагічныя задумы могуць быць рэалізаваны і ў нашым азёрным краі, які мае шмат падабенства, асабліва ў турыстычнай сферы.

Аляксандр БЫКАЎ.

Фота аўтара.