Колькі на аўкцыёне каштавалі зямельныя участкі ў курортным пасёлку Нарач

549

У НАРАЦКІМ сельвыканкаме адбыўся чарговы аўкцыён па продажы зямельных участкаў грамадзянам краіны для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў. Як расказаў намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Віктар Хіла, для продажу былі сфарміраваны тры зямельныя надзелы ў мікрараёне “Аэрапорт” курортнага пасёлка Нарач.

Аднак конкурсу вялікага не атрымалася, бо ў аўкцыёне выказалі жаданне паўдзельнічаць толькі два чалавекі. Яны і сталі ўладальнікамі зямельных участкаў аднолькавых памераў — 0,1316 гектара, калі пагадзіліся ўнесці аплату за лот на 5 працэнтаў большую за першапачаткова ўстаноўленую камісіяй цану — 13500 рублёў за кожны.