У 2017 годзе ў Мядзеле адкрыўся магазін «Міла» — і з таго часу ім кіруе загадчык Ірына Матняк. Да гэтага яна працавала начальнікам рознічнай гандлёва-прамысловай зоны ў спажыўкааперацыі. Але калі даведалася, што таварыства «Парфум Трэйд» адкрывае ў Мядзеле новы магазін «Міла», без ваганняў адправіла сваё рэзюмэ на пасаду загадчыка…

У магазіне працуюць чатыры прадаўцы. Іх загадчык шчыра хваліць: спагадлівыя, добразычлівыя, з усмешкай нясуць пазітыў. Усе супрацоўніцы з вопытам работы ў гандлі.

— Калектыў у нас вельмі дружны. Дзяўчаты кажуць: «Праца ў магазіне “Міла” — гэта не проста прафесійная дзейнасць, гэта стыль жыцця, трэба адпавядаць», — кажа  Ірына Матняк. — І ад нашай каманды хочацца павіншаваць усіх калег з Днём работнікаў гандлю. Жадаем быць заўсёды настроенымі на поспех, атрымліваць прыбытак, лёгка і проста знаходзіць падыход да кліентаў, развівацца і імкнуцца да лепшага!

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 24.07

На здымку: Алеся Леоха, Ірына Матняк и Вераніка Паўлоўская.