Бар’ерная агароджа з’явілася на аўтадарозе Мінск-Маладзечна-Нарач

347

Бар’ерную агароджу нядаўна ўстанавілі на аўтадарозе Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач непадалёку ад прыпынку «Шыкавічы» і павароту на Крывічы. Праводзяць тут і ўстройства стаянкі для аўтамабіляў.

— Работы вядзём па Праграме бяспекі дарожнага руху. Да таго ж, было прадпісанне ад аддзела ўнутраных спраў райвыканкама з-за здарэння са смяротным зыходам, што адбылося летась, — расказаў начальнік філіяла «ДЭУ № 66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр» Віктар Буйко. — Добраўпарадкуем тэрыторыю побач: паставілі дзве лавы, скрыні для смецця. Работа яшчэ незавершана: будзем устанаўліваць дарожныя знакі, нанясём разметку.