АЛЕНА Лукашэвіч займае пасаду эканаміста па працы ў Мядзельскім цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Напярэдадні прафесійнага свята менавіта яе кандыдатуру для публікацыі прапанаваў дырэктар установы Аляксей Балюк. Адзначыў дзяўчыну як стараннага і ўдумлівага спецыяліста.

Алена з задавальненнем падзялілася разважаннямі пра абраную прафесію:

— Эканамістам працую амаль дзесяць год, а ў Цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый — з моманту яго стварэння, гэта значыць, з красавіка мінулага года. Я — мясцовая, і пасля заканчэння ВНУ вярнулася дадому, уладкавалася па спецыяльнасці тады яшчэ ў аддзел культуры райвыканкама.

На мой погляд, самае галоўнае ў маёй прафесіі, як і ў любой іншай — заўсёды заставацца чалавекам. Яшчэ вельмі важна быць уважлівым да дэталяў і лічбаў, валодаць уседлівасцю. Гэта тыя якасці, без якіх не абысціся. Пажадана, калі ёсць такая магчымасць, у пачатку кар’ернага шляху трапіць у памочнікі да вопытнага эканаміста. Гэта дазволіць пазбегнуць многіх памылак і пралікаў, якія здараюцца ў працы навічкоў.

Запісала Іна ЯРЧАК.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 30.06