НДЦ «Зубраня» праводзіць конкурс бізнес-ідэй і бізнес-праектаў «Прыступкі поспеху». З 1 лістапада мінулага года доўжыўся адборачны этап конкурсу, падчас якога навучэнцы 9-10 класаў дасылалі ў аргкамітэт апісанне бізнес-ідэй або плана рэалізацыі сваіх бізнес-праектаў.
Аўтараў лепшых работ запрасілі для ўдзелу ў змене «Эканамічны БУМ, або Бізнес-універсітэт моладзі», дзе адбудзецца фінальны этап конкурсу. Пройдзе змена з 4 па 24 лютага, паведамляюць з НДЦ «Зубраня».
Фота ілюстрацыйнае