206 кіламетраў адказнасці філіяла ДЭУ № 66

476

МЫ наогул не ўяўляем свайго жыцця без дарог. Яны аб’ядноўваюць людзей, скарачаюць адлегласць між імі, збліжаюць і нават… дапамагаюць. І гэта сапраўды так. Бо дарогі — важны элемент інфраструктуры. Яны забяспечваюць транспартныя зносіны з іншымі населенымі пунктамі, а таксама паўнавартаснае функцыянаванне сацыяльна-
культурных аб’ектаў. А значыць — садзейнічаюць нармальнай жыццядзейнасці рэгіёна.

Філіял ДЭУ № 66 — адасобленае падраздзяленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаўтадар-Цэнтр”. Яго асноўнае прызначэнне — забеспячэнне належнага транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння і іх развіцця. А неабходна гэта для стварэння камфортных, надзейных, бесперабойных і бяспечных умоў для перамя­шчэння ўсіх відаў транспартных сродкаў.

— Наш філіял ўяўляе сабой тры лінейныя дарожныя дыстанцыі з вытворчымі базамі і рамонтнымі майстэрнямі, — расказвае кіраўнік Віктар Буйко. — Размяшчаюцца яны ў Мядзеле, Свіры і Проньках. Абслугоўваем 206 кіламетраў і 319 метраў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог з асфальтабетонным пакрыццём. У тым ліку 198 кіламетраў 224 метры на тэрыторыі нашага і 8 кіламетраў 95 метраў — на тэрыторыі Пастаўскага раёна. З іх 51,1% дарог адносяцца да трэцяй катэгорыі, 48,9% — да чацвёртай. 81,6% дарог належаць да другога ўзроўню патрабаванняў па эксплуатацыйным стане, 18,4% — да трэцяга. Акрамя таго, на абслугоўванні філіяла знаходзяцца 11 мастоў працягласцю 409,05 пагоннага метра і 358 штук водапрапускных труб працягласцю 5845,5 пагоннага метра.

— Значыць, вы дарог не будуеце, а толькі абуладкоўваеце, аб­слугоўваеце тыя, што ёсць?

— Так. Аднак варта памятаць, што стан дарог мае вельмі важнае значэнне для ўдзельнікаў руху — працягвае кіраўнік. — Ён уплывае на стварэнне бесперапынных, безаварыйных умоў для перамяшчэння транспартнага сродку. Працуем не дзеля славы. Сапраўды, калі дарогі добрыя, дык і вадзіцель адчувае сябе за рулём больш упэўнена, камфортна. А што датычыць клопатаў, то іх у нас хапае круглы год. Зімой у галалёд пасыпаем дарогі пясчана-салянай сумессю, а ў снегапад ачы­шчаем іх ад снегу. Летам абслугоўваем, рамантуем дарожнае пакрыццё, абочыны. Абуладкоўваем пешаходныя дарожкі, парапетную агароджу. Наносім гарызантальную разметку на дарожнае пакрыццё.

Устанаўліваем сігнальныя слуп­кі, замяняем дарожныя знакі, у якіх выцвіла святлоадбівальная фарба. Абразаем і прарэджваем кроны дрэў, убіраем аварыйныя, якія ствараюць пагрозу для бяспекі руху. Высякаем кустоўе, каб стварыць для ва­дзіцеляў лепшую бачнасць мясцовасці. Абкошваем прыдарожныя палосы, прыбіраем смецце, якое асобныя вы­кідваюць яго праз вокны аўтамабіляў. Акрамя таго, перапоўненыя адходамі мяшкі можна часта ўбачыць на аўтобусных прыпынках, на пляцоўках для адпачынку. Хоць так не павінна быць, але гэта яшчэ па-ранейшаму мае месца.

206 кіламетраў адказнасці філіяла ДЭУ № 66

электрагазазваршчык Віктар Усціновіч

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 22 ліпеня