Вызначыліся з праграмай правядзення Будслаўскага фэсту

873

НА 77-м плянарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі іерархі вызначыліся з праграмай правядзення Будслаўскага фэсту, які сёлета пройдзе 3–4 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пад дэвізам “Totus Tuus — Увесь Твой”.

Падчас фэсту адбудуцца малітвы за святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў, якія спрыялі адраджэнню Касцёла на Беларусі: 3 ліпеня — за памерлых, а 4-га — за жывых.