25 жніўня на 58-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Бэрнард Радзік OCD, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле.
Айцец Бэрнард Радзік нарадзіўся 21 лютага 1964 года ў Польшчы. Пасля прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння з 1990 года нёс служэнне ў Беларусі ў парафіях у Гудагаі, Дайлідках, Солах, Градаўшчыне (Гродзенская дыяцэзія), Брэсце (Пінская дыяцэзія), Нарачы і Мядзеле (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), паведамляе catholic.by
Заахвочваем да малітвы за памерлага айца Бэрнарда. Вечны адпачынак дай яму, Пане…