Што зробяць на Свіршчыне на працягу месячніка па навядзенні парадку на зямлі

402

НА Мядзельшчыне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Паўсюль прыбіраюць тэрыторыі ў населеных пунктах ад восеньскай лістоты, смецця, ліквідуюць несанкцыянаваныя звалкі, наводзяць чысціню на прыдарожных палосах. Нямала добрых спраў мяркуюць зрабіць на працягу яго і ў Свірскім сельсавеце.

Як расказала старшыня сельвыканкама Валянціна Субач, яны ўжо абуладкавалі дзве кантэйнерныя пляцоўкі на могілках, на чарзе — яшчэ тры. Мяркуюць таксама пасадзіць на ўчастку паміж выканкамам і школай воцатныя дрэвы, алея якіх адназначна ўпрыгожыць мясцовы ландшафт. І не толькі. Навядуць парадак каля старога клуба ў вёсцы Альшэва, выканаюць шэраг іншых мерапрыемстваў, якія намечана ажыццявіць на працягу кастрычніка.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц