Мядзел будзе зелянейшы

129

З мэтай азелянення горада на мінулым тыдні работнікі Мядзельскай ЖКГ пасадзілі дрэўцы па вуліцы Інтэрнацыянальнай у напрамку будынкаў філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ-133» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пасаджаны тут сумах (больш вядомы пад назвай воцатнага дрэва), а яшчэ пірамідальныя туі.

Мядзел будзе зелянейшыМядзел будзе зелянейшы

Мядзел будзе зелянейшы

Такія ж туі з’явіліся насупраць маладзёжнага сквера, ля будынка СДЮШАР раёна.

Мядзел будзе зелянейшы

А раней, у кастрычніку, пасадзілі шарападобныя вербы на розных участках па вуліцы Юбілейнай, паведамілі ў ЖКГ.

Мядзел будзе зелянейшы