…І парадак навялі

234

…І парадак навяліАБЛАСНЫ суботнік па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі прайшоў 12 кастрычніка на тэрыторыі Міншчыны. Не засталіся, вядома, у баку ад гэтай важнай справы і калектывы прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна. У прыватнасці, шмат чаго зрабілі ў райцэнтры. Значная ўвага была нададзена ўборцы тэрыторыі, бо восень падкінула ўжо шмат лісця. У гэты дзень гараджан з граблямі можна было ўбачыць паўсюдна: у Старамядзельскім парку і на бальнічным двары, ля аўтавакзала і вытворчага ўчастка філіяла «Аўтапарк №4 г. Маладзечна», ля ветстанцыі і нарыхтоўчай канторы. Дружна, як заўсёды, выйшаў на суботнік калектыў сярэдняй школы №1.

— Сёння ў нас працуюць на ўборцы тэрыторыі каля 60 чалавек, — расказвае дырэктар навучальнай установы І. І. Ромель. — У тым ліку і вучні шостых класаў. Бачыце, колькі лісця нападала з клёнаў, але, думаю, хутка ўправімся. Настрой бадзёры, працуюць усе дружна!…І парадак навяліЗавіталі ў вёску Гатавічы. Тут на добраўпарадкаванні мясцовых могілак працавалі работнікі Мядзельскага сельвыканкама на чале з яго старшынёй В. Р. Стрэжам, а таксама прадстаўнікі фінансавага аддзела райвыканкама, раённага вузла паштовай сувязі. Яны фарбавалі бетонныя пліты агароджы.

— Надвор’е сёння добрае, так што пастараемся выканаць як мага большы аб’ём работы, — тлумачыць Вячаслаў Рыгоравіч.

Дружна займаліся навядзеннем парадку і ў курортным пасёлку Нарач работнікі камунальнай гаспадаркі: у той момант, як мы прыехалі, ішла ўборка лісця ўздоўж вуліцы Ленінскай.

…І парадак навялі— Яшчэ наводзім парадак у скверы, абразаем кустоўе, — праінфармаваў вядучы інжынер па ахове працы УП “Мядзельская ЖКГ” Л. В. Шчарбіцкі, які прымаў непасрэдны ўдзел у суботніку.

А вось у ТАА “Нарацкая ніва-2004” падышлі да гэтай справы, зыходзячы са спецыфікі сельскагаспадарчай вытворчасці.

— Суботнік у нас праходзіць па двух накірунках, — сказаў пры сустрэчы дырэктар таварыства М. М. Кудрук. — Адміністрацыйны апарат займаецца ўборкай тэрыторыі, падкошвае прыдарожную траву. А вось хлопцы-механізатары выконваюць зранку свой асноўны абавязак у полі: хто арэ, хто ўгнаенні ўносіць. А пасля абеду, як вызваліцца тэхніка, прыбяромся канчаткова і на тым жа мехдвары.

Карыстаючыся момантам, Мікалай Мікалаевіч з ахвотай расказаў, як увогуле ідуць справы ў гаспадарцы. Не ўстрымаўся, каб не падзяліцца прыемнай навіной:

— Сёлета ў лістападзе на ферме “Швакшты” (упершыню ў раёне!) плануецца запусціць у работу…І парадак навялі рабатызаваную дойку, што дазволіць гаспадарцы не толькі скараціць кадры (будуць задзейнічаны ўсяго два аператары), але, што вельмі важна, перайсці на вытворчасць малака гатунку “экстра”. Зараз завяршаюцца падрыхтоўчыя работы, закуплена абсталяванне. Каштуе яно нямала — 12 мільярдаў рублёў, але і аддача чакаецца адпаведная. Вядома ж, пры належнай арганізацыі ўсяго вытворчага працэсу. Бо і да таго ж дойнага статка, які будуць абслугоўваць робаты, патрабаванні адпаведныя. У гэтым накірунку і працуем.

…І парадак навяліПравёў дырэктар і своеасаблівую экскурсію па ферме, дзе будуць працаваць робаты. Абяцаў абавязкова запрасіць на ўрачыстасць, калі, вобразна кажучы, будуць пераразаць стужку. А суботнік тут зноў жа актыўна выкарысталі для падрыхтоўкі іншых памяшканняў да стойлавага ўтрымання жывёлы. Бо зіма, як вядома, не за гарамі!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Работнікі камунальнай службы ўбіраюць вул. Ленінская ў к. п. Нарач; 2-3. Фарбуюць агароджу могілак у в. Гатавічы; 4. На суботніку калектвыў СШ №1 г. Мядзел; 5. Рыхтуюць жывёлагадоўчае памяшканне да зімы на ферме «Швакшты» ТАА «Нарацкая ніва-2004» электрык Р. А. Копец і зваршчык В. М. Ракавец.

Фота Георгія Прысмакова.