З працоўным калектывам сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Мінскаблаграсервіс» сустрэўся Юрый Вашкінэль

157

Аналіз пажараў паказвае, што вялікая іх колькасць адбываецца ў асенне – зімовы пажаранебяспечны перыяд з-за перекала печы, расколін у ляжаках на гарышчы і комінах… Але ж не менш небяспечным з’яўляецца няправільная эксплуатацыя электрапрыбораў і электраабсталявання. Яшчэ адна прычына ўзгаранняў — неасцярожнае абыходжанне з агнём. За гэтай фармулёўкай часцей за ўсё крыецца курэнне ў ложку, ды яшчэ і ў п’яным выглядзе.

На гэтыя і многія іншыя пытанні акцэнтаваў увагу начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Вашкінэль падчас правядзення выступлення ў працоўным калектыве сельскагаспадарчага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскаблаграсервіс».

Юрый Іванавіч у сваім выступе прывёў прыклады пажараў па кожнай з асноўных прычын іх узнікнення, не пакінуў па-за ўвагай пытанні папярэджання дзіцячага свавольства з агнём, а таксама пакідання дзяцей без нагляду, звярнуў увагу на тое, што менавіта сам чалавек, яго бестурботнасць часцяком прыводзіць да трагедыі. Больш падрабязна работнік МНС спыніўся на неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і нагадаў удзельнікам мерапрыемства, што асноўнай прычынай ўзнікнення пажараў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Больш падрабязна ратавальнік спыніўся на падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону.

— На календары – восень. А за вакном холад, ветер, дождж. А так хочацца цяпла і ўтульнасці. Таму ўжо зараз трэба падумаць аб бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў. Разгледзім некалькі момантаў. Як, напрыклад, падрыхтаваць да эксплуатацыі ў зімовых ўмовах? Маразы прымушаюць больш цепліць іх у вясковых дамах. Але нават вопытныя гаспадары забываюць, альбо проста ігнаруюць правілы карыстання печкай у зімовых умовах, што можа прывесці да пажару, — адзначыў Юрый Іванавіч. Таму мы раім: найперш пабяліць дымаход – свежая пабелка дае магчымасць хутка выявіць трэшчыны. Не перагравайце печку, а лепш распальваць яе некалькі разоў на дзень. Перад ацяпляльным сезонам неабходна пачысціць дымаход і рабіць гэта да яго заканчэння раз у тры месяцы. Інакш можа загарэцца сажа. Нельга выкарыстоўваць для распальвання печы лёгкія на загаранне вадкасці. Неабходна прыбіць на падлозе перад дзверцамі металічны ліст памерамі не менш чым 50 x 70 сантыметраў.

А ці могуць быць небяспечнымі бытавыя прыборы, якіх зараз у нашых дамах вельмі шмат? Факты сведчаць пра тое, што менавіта бытавая тэхніка нярэдка становіцца прычынай розных надзвычайных сітуацый, у тым ліку і пажараў. І з надыходам ацяпляльнага сезона колькасць такіх выпадкаў павялічваецца.

З працоўным калектывам сельскагаспадарчага філіяла ААТ "Мінскаблаграсервіс" сустрэўся Юрый Вашкінэль

— На што варта звярнуць увагу? – працягнуў сваё выступленне Юрый Вашкінэль. Калі вы карыстаецеся, напрыклад, абагравальнікамі, не забывайце пра нагрузку на электрасетку, якую яны ствараюць. Важна таксама, каб яны былі завадскія, а не саматужныя. Не пакідайце ўключаныя электрапрыборы без нагляду, нават у спячым рэжыме. Няспраўныя выключальнікі і разеткі таксама хаваюць у сабе патэнцыяльную небяспеку.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Ірына Карапецян.