Правілы паводзін на вадзе трэба выконваць

125

На вуліцы ўсталявалася вельмі цёплае надвор’е і таму многія бавяць вольны час на вадаёмах. Адпачываюць сем’ямі, з дзецьмі. Адпачынак адпачынкам, але нельга забываць і пра ўласную бяспеку, бо вада разам з палячым сонцам тояць у сабе небяспеку. Толькі за мінулыя суткі ў Рэспубліцы на вадзе загінула 6 чалавек, з іх адно дзіця.

Кожныя выхадныя людзі імкнуцца да вады, таму не лішнім будзе нагадаць правілы бяспечных паводзін на вадаёмах.

Пачну з таго, вельмі небяспечна ныраць у незнаёмых месцах. Кожны неабдуманы скачок у ваду можа прывесці да траўм і нават да гібелі. Акрамя таго нельга купацца ў месцах, дзе ёсць віры, дно зарасло густымі водарасцямі, не ачышчана ад карчоў, смецця і камянёў. Нельга заплываць за знакі, якія абазначаюць зоны купання. Не ўзбірайцеся на буйкі і тэхнічныя збудаванні. Не скачыце ў ваду з лодак, катараў і прычалаў. Каб пазбегнуць траўм, не трэба падплываць блізка да катараў, якія знаходзяцца непадалёку. Знаходзячыся ў вадзе, не трэба свавольнічаць, падаваць ілжывыя сігналы аб трывозе. Вельмі важна выконваць правілы калектыўнай бяспекі – захоўваць узаемны кантроль. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць дзецям, якія знаходзяцца з вамі. І, вядома, вельмі важна самім валодаць правіламі выратавання людзей, якія тонуць. Нельга забываць аб тым, што найчасцей топяцца людзі, якія знаходзяцца ў вадзе ў стане алкагольнага ап’янення. Таму раю ўсім, хто збіраецца купацца, не ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Нават невялікая доза спіртнога можа выклікаць парушэнне каардынацыі рухаў, пазбавіць здольнасці адэкватна ацэньваць дзеянні і сілы. І, урэшце, прывесці да нясчаснага выпадку, а часам і ўтаплення. Беражыце сябе, сваіх родных і блізкіх!

Ірына Карапецян, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях, капітан унутранай службы