Пра добрую працу і важныя секунды расказвае дыспетчар Алег Субач

201

МОЙ суразмоўца — дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях старшы прапаршчык унутранай службы Алег СУБАЧ.

— Алег Мікалаевіч, што прывяло вас у службу выратавання?

— Не магу сказаць, што ратаваць людзей марыў з дзяцінства. Пасля школы папрацаваў фатографам у Доме быту, тады адслужыў у войску і вярнуўся ў Мядзел. 1995 год, працы асабліва не было… Адразу ўладкаваўся ў камерцыйны магазін… У сакавіку 1997-га з’явілася магчымасць стаць пажарным. Успрыняў гэта з радасцю. Пасада не афіцэрская, яна не патрабуе вышэйшай адукацыі. Пабыў тры гады пажарным, потым перайшоў дыспетчарам. І па сённяшні дзень задаволены, што так усё склалася: праца ў мяне добрая. І калектыў у нашай часці выдатны, гэта ўсе кажуць.

— Пра вашу цяперашнюю працу. Напэўна, быць дыспетчарам спакайней, чым самому тушыць пажары?

— Гэта дакладна не менш адказна. Працаваць даводзіцца і з людзьмі, і з дакументацыяй. Трэба ўсё зрабіць хутка і правільна: прыняць паведамленне, накіраваць сілы і сродкі МНС, паведаміць службам узаемадзеяння (а гэта “хуткая дапамога”, электрасеткі, горгаз, міліцыя) і свайму кіраўніцтву… Роля кожнага нашага супрацоўніка важная, ад зладжанасці і ўзгодненасці дзеянняў залежыць агульны вынік. Варта толькі на некалькі секунд замарудзіць аднаму, другому — з гэтых секунд складаюцца хвіліны, ад якіх, магчыма, залежыць выратаванне чалавека.

Гутарыла Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара.     Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 18.01