Фотафакт: у Мядзеле рыхтуецца да адкрыцця іміджавая дзіцячая пляцоўка ў стылі МНС

242

Ля новага шматкватэрнага дома па вуліцы Заазёрнай у Мядзеле рыхтуецца да адкрыцця іміджавая дзіцячая пляцоўка ў стылі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Горка, машынка і іншыя элементы аздоблены нумарамі тэлефонаў «101» і «112», сімволікай МНС.

— Зусім хутка ключы ад кватэр у доме атрымаюць 40 іх новых уладальнікаў, — кажа інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН. —  Думаю, цяпер дзяўчынкі і хлопчыкі даведаюцца і заўсёды будуць памятаць пра тое, што ў выпадку пажару або iншых надзвычайных сітуацый трэба неадкладна тэлефанаваць па нумары «101» або «112», а яркая іміджавая пляцоўка прымусіць памятаць аб правілах бяспекі ўсіх без выключэння.

Фотафакт: у Мядзеле рыхтуецца да адкрыцця іміджавая дзіцячая пляцоўка ў стылі МНС