Заканадаўства аб працы — на пастаянным кантролі

206

ПРАФСАЮЗЫ выступаюць у якасці асноўнага абаронцы правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў. Ажыццяўляюць таксама кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы. Пра дзейнасць у дадзеным накірунку самага масавага грамадскага фарміравання гутарым са старшынёй раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Таццянай СІВІЦКАЙ.

— Абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, павышэнне іх узроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту — галоўныя статутныя мэты Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Мядзельскі райкам прафсаюза работнікаў АПК не выключэнне з гэтага правіла.

— Таццяна Эдуардаўна, на ваш погляд, наколькі эфектыўнымі з яўляюцца маніторынгі выканання працоўнага заканадаўства наймальнікамі?
— У першым квартале бягучага года прадстаўнікамі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК праведзена 14 такіх маніторынгаў. У ходзе іх выяўлена 12 парушэнняў. Наймальнікам былі выдадзены чатыры рэкамендацыі. На сёння дзевяць парушэнняў імі ўжо ўхілена. Дарэчы, такую форму работы лічу даволі эфектыўнай.

— Якія парушэнні найчасцей сустракаюцца?
— У асноўным што датычаць забеспячэння спецадзеннем. Калі ў перыяды масавых сельскагаспадарчых работ — пасяўной, жніва — гэта пытанне кіраўнікамі гаспадарак пэўным чынам вырашаецца, то па галіне жывёлагадоўлі ёсць яшчэ праблемы. Пакуль не ў поўнай меры забяспе чаны спецвопраткай работнікі ААТ
“Слабадская зара”, “Будслаўскае”, “Мядзелаграсэрвіс”, “Пруднікі-Агра”. Аднак спадзяюся, што наймальнікі з названых таварыстваў падцягнуцца і з часам выправяць сітуацыю.

— Таццяна Эдуардаўна, як абараняюцца сацыяльна-эканамічныя правы членаў прафсаюза?

— Гэтаму пытанню таксама ўдзяляем увагу. Так, за першы квартал 2021 года райкамам прафсаюза работнікаў АПК абаронены сацыяльна-эканамічныя правы трох членаў прафсаюза. Ім даплачаны грашовыя сродкі на агульную суму 348 рублёў.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за   17.04

Гутарыла Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.