Як працаваць з акцыямі

131

Як працаваць з акцыяміФІЗІЧНЫМ асобам, якія жадаюць купіць альбо прадаць акцыі адкрытага акцыянернага таварыства, прапануецца алгарытм адпаведных дзеянняў.

Так, для адчужэння акцый іх уладальніку неабходна адкрыць у банку грашовы рахунак, затым заключыць дагавор камісіі з брокерам на продаж, а таксама з дэпазітарыем, даць дэпазітарыю даручэнне “дэпо” на блакіроўку акцый для гандлю на ААТ “Беларуская фондавая біржа”. Звяртаем увагу, што, калі на продаж пэўных акцый заключаны дагавор з брокерам і яны заблакіраваны, не дапускаецца заключэнне дагавора з іншым брокерам да іх разблакіроўкі. У выніку здзелкі грошы ад продажу акцый паступяць на рахунак брокера. І ў адпаведнасці з умовамі дагавора будуць пералічаны на банкаўскі рахунак прадаўца альбо пераведзены ў банк без адкрыцця рахунку ці выплачаны з касы брокера.

Для набыцця акцый пакупніку неабходна: заключыць дагавор з дэпазітарыем (калі адсутнічае рахунак “дэпо”), дагавор камісіі з брокерам на куплю, адкрыць у банку грашовы рахунак, здзейсніць банкаўскі перавод вызначанай сумы на рахунак брокера, з якім маецца дагавор камісіі. Можна таксама непасрэдна ўносіць наяўныя грашовыя сродкі на рахунак брокера. У выніку здзелкі акцыі паступяць у дэпазітарый на рахунак “дэпо” пакупніка.

Са спісам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, іх кантактнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь minfin.gov/bu/rmenu/departament/liceniattest.

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.