Віншуем вас з самым душэўным святам — Днём маці!

174

Віншуем вас з самым душэўным святам — Днём маці!ПАВАЖАНЫЯ, дарагія нашы матулі і жанчыны!

Шчыра віншуем вас з самым душэўным святам — Днём маці! Гэты асаблівы дзень — даніна павагі адзінай, самай дарагой і любімай жанчыне на зямлі — маці. Гэта светлае свята для тых, хто адчуў вялікі цуд мацярынства, хто кожны дзень саграе пяшчотай і клопатам, хто дорыць адчуванне абароненасці, утульнасці і бязмежнай любові сваім дзецям.

Няма на зямлі чалавека бліжэй і даражэй за маці. Колькі б гадоў нам не было, менавіта мама больш, чым хто іншы, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае, калі здараецца няўдача, шчыра перажыве за кожны наш крок на жыццёвым шляху.У гэты святочны дзень, дарагія мамы, прыміце нашы словы ўдзячнасці, любові і павагі! Вы дарыце жыццё, выхоўваеце дзяцей сапраўднымі грамадзянамі, патрыётамі роднай краіны, якім давядзецца клапаціцца пра будучае нашай Беларусі. Няхай вашы самаахвярнасць, самааддача, цярпенне і праца вернуцца шчырай удзячнасцю і павагай вашых дзяцей і ўсяго грамадства. Няхай дзеці поўнасцю апраўдаюць вашы надзеі і мары. Няхай вашы вочы заўсёды свецяцца шчасцем! Кахайце і будзьце каханымі. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.