Віншуем з прафесійным святам работнікаў і ветэранаў сферы бытавога абслугоўвання і ЖКГ

63

ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны сферы бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мядзельшчыны! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам.

Вы сваёй шчырай, стараннай працай уносіце значны ўклад у развіццё эканомікі раёна, у вырашэнне пытанняў камфортнага пражывання і забеспячэння сэрвісу насельніцтва і гасцей азёрнага краю.

Напэўна, сёння не зной­дзеш чалавека, які б не карыстаўся паслугамі дамоў быту, майстэрняў па рамонце бытавой тэхнікі, абутку, адзення, не звяртаўся да паслуг цырульніка. Сапраўды мы не ўяўляем сваё жыццё без гарачай вады і цяпла, якія ўплываюць на наш адладжаны быт, без парадку на вуліцах і на дваровых тэрыторыях. Мы любуемся чыстым і прыгожым Мядзелам і часам не ўяўляем, колькі працы і сродкаў укладзена ў тое, каб ён заставаўся такім.

Спадзяёмся, што і надалей вы будзеце паспяхова вырашаць пастаўленыя перад сферай задачы, працаваць над павышэннем якасці аказаных паслуг, над аператыўным задавальненнем патрэб і запытаў жыхароў Нарачанскага краю.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах, новых прафесійных вышынь. Міру і дабра вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.