Віншуем з Днём работнікаў падатковых органаў

191

Паважаныя работнікі і ветэраны падатковых органаў!

Шчырав вас з прафесійным святам!

Стабільная работа падатковай сістэмы — важны элемент у механізме папаўнення бюджэту, ад якога залежыць сацыяльна-эканамічнае развіццё Мядзельшчыны, узровень і якасць жыцця грамадзян. Прафесіяналізм, адказны падыход да справы, настойлівасць і нецярпімасць да парушэнняў разам з укараненнем інфармацыйных тэхналогій дазваляюць вам паспяхова выконваць пастаўленыя задачы і высока трымаць планку.

Няхай і далей ваша праца прыносіць карысць грамадству і мае годную ацэнку. Жадаем поспехаў, упэўненасці ў сваіх рашэннях, а таксама моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.