Віншуем з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

75

ПАВАЖАНЫЯ работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Мядзельшчыны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам.

Ад вашай працы залежыць на­дзейнае забеспячэнне народнагаспадарчага комплексу раёна прадуктамі нафтаперапрацоўкі і газам, бесперабойная работа транспарту, камфорт і ўтульнасць у дамах грамадзян.

Дзякуем за важную і патрэбную працу. Упэўнены, што бу­дзеце і надалей паспяхова выконваць пастаўленыя перад галіной задачы, накіраваныя на развіццё эканомікі азёрнага краю, паляпшэнне дабрабыту людзей.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, цудоўнага настрою, міру і дабра. Няхай усе вашы ідэі, планы і задумкі ажыццяўляюцца, праекты — рэалізоўваюцца! Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.