Віншуем з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!

10

Паважаныя работнікі і ветэраны дзяржаўнай статыстыкі!

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.

На працаўнікоў статыстыкі ўскладаецца вялікая адказнасць па арганізацыі збору, апрацоўкі і праверкі даных, якія ўлічваюцца пры прыняцці важных упраўленчых рашэнняў.  Асаблівае значэнне іх дзейнасць набывае ва ўмовах актыўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, накіраваных на ўмацаванне эканомікі і павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Упэўнены, што штодзённай напружанай працай, адданасцю сваёй справе, адказным выкананнем прафесійнага абавязку вы, паважаныя работнікі дзяржаўнай статыстыкі, і надалей будзеце ўносіць дастойны ўклад у развіццё Мядзельшчыны.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай жыццёвай энергіі, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com