Віншуем з Днём будаўніка!

201

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны сінявокай Мядзельшчыны! Віншуем вас з прафесійным святам — Днём будаўніка!

Вы — прадстаўнікі вельмі важнай і патрэбнай прафесіі. Вы будуеце дамы, аб екты інфраструктуры, добраўпарадкуеце дарогі, акультурваеце населеныя пункты, робіце наша жыццё больш зручным і камфортным. Узведзеныя вамі будынкі застаюцца на доўгія гады, імі карыстаюцца многія пакаленні жыхароў нашага краю.
Перакананы, што і надалей вы будзеце забяспечваць надзейную работу будаўнічага комплексу раёна, працаваць рупліва і адказна, прымяняючы новыя сучасныя тэхналогіі і перадавыя распрацоўкі, памнажаючыя слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, удачы, дабрабыту, міру і душэўнай цеплыні.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.