Уражанні — станоўчыя, накірунак работы — правільны

154

Уражанні — станоўчыя, накірунак работы — правільныУ мінулую сераду на базе Вілейскага і Мядзельскага раёнаў прайшоў міждзяржаўны семінар. Яго тэма: “Арганізацыя работы рэгіёнаў па пытаннях сацыяльнага абслугоў­вання і аказання сацыяльнай падтрымкі ветэранам, інвалідам і пажылым людзям”. У рабоце семінара прынялі ўдзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі А. А. Румак, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў А. М. Новікаў, старшыня  Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. А. Семян­чук, намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барыева, а таксама прадстаўнікі сацыяльных службаў усіх абласцей нашай рэспублікі і з Расіі.

Першым аб’ектам, які ўдзельнікі між­дзяр­жаўнага семінара наведалі на Мядзельшчыне, стала аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в. Вузла. Ля ўваходу ў будынак шчырымі словамі, песнямі іх сустрэў народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Вузлянка”. Былі традыцыйныя хлеб-соль, частаванне мёдам і бярозавікам, пажаданні здароўя, аптымізму, шчасця, міру і, вядома, не згубіць веру, надзею, любоў…

Затым прывітаў гасцей дырэктар Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва М. І. Маркевіч. Мікалай Іванавіч, у прыватнасці, расказаў, што стварэнне аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і  інвалідаў прадыктавана часам. І, як паказала жыццё, яно запатрабавана. Тут знайшлі сабе прыстанак многія адзінокія састарэлыя людзі, інваліды, якія не могуць абыходзіцца без пабочнай дапамогі. Яны па сутнасці нічым не аб­дзе­лены. Пражываюць ва ўтульных, чыстых і светлых пакоях. Забяспечаны рацыянальным гарачым харчаваннем. У выпадку неабходнасці атрымліваюць кваліфікаваную медыцын­скую дапамогу, маральна-псіхалагічную падтрымку з боку аб­слу­гоўваючага персаналу. На­даецца ўвага стварэнню спрыяльнага мікраклімату і ўмоў для актыўнага баўлення вольнага часу. Тут пастаянна арганізоўваюцца святы, вечары адпачынку, прыходзіць бібліятэкар з кнігамі, свежымі газетамі і часопісамі, з канцэртамі наведваюцца мясцовыя культработнікі,  вучні Сваткаўскай сярэдняй школы, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Вузлянка”. Некаторыя жанчыны вяжуць. А для падтрымання фізічнай актыўнасці і сацыяльнай значнасці жыцця пражываючыя з задавальненнем удзельнічаюць у рэалізацыі сумеснага з Рэлігійнай місіяй “Дабрачыннае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архіепархіі праекта “Праца — залог здароўя”, у ходзе якога разам з работнікамі аддзялення вырошчваюць у цяпліцы перцы, памідоры, радыску, зеляніну, даглядаюць агарод, высаджаныя на клумбах кветкі. “А цяпер, калі ласка, пагутарце з пражываючымі, паглядзіце ўмовы, якія ў нас для іх створаны”, — прапанаваў удзельнікам семінара Мікалай Іванавіч.

Многія з гасцей, у тым ліку намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны А. А. Румак, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў А. М. Новікаў, старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама А. А. Семянчук, падышлі да пражываючых у аддзяленні кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, якія сядзелі на лаўках ля ўстановы. Пачалі цікавіцца, ці ўсім задаволены, якія ёсць пытанні, нявырашаныя праблемы. І тут жа пачулі, што ўмовы для жыцця, баўлення вольнага часу створаны выдатныя. Няма нараканняў на работу абслугоўваючага персаналу, на якасць харчавання. Чуліся таксама ўдзячныя словы ў адрас кіраўніцтва дзяржавы за ўвагу і клопат пра людзей нямоглых, адзінокіх, за тое, што яны не кінуты на волю лёсу, а маюць магчымасць дажываць свой век у нармальных, чалавечых умовах.

Удзельнікі семінара пасля прайшліся па будынку, пагля­дзелі жылыя пакоі і пакой для адпачынку, харчблок, сталовую, прылягаючую тэрыторыю, цяпліцу… “Ды ў вас  нават фітабар ёсць, — заўважыў адзін з гасцей. —  Малайцы! Ну якія яшчэ могуць быць пытанні? Іх проста няма”. Многія адзначалі, што такі накірунак работы сацыяльнай службы на самай справе зараз запатрабаваны. І сапраўды, вельмі добра, што людзі, якія ў свой час старанна працавалі на карысць грамадства, не засталіся са сваімі праблемамі, а жывуць у выдатных умовах і адчуваюць сябе патрэбнымі.Уражанні — станоўчыя, накірунак работы — правільны

На вуліцы Дружнай в. Стахоўцы гасцей сустрэў дырэктар ПУП “ЭкаДомБуд” Ю. Л. Супрановіч. Юрый Лявонцьевіч расказаў, як дзякуючы сумесным намаганням іх прадпрыемства, нямецкай дабрачыннай арганізацыі “Дамы замест Чарнобыля” і мясцовай улады для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны былі ўзведзены 30 дамоў з экалагічна чыстых матэрыялаў. Тут знайшлі сабе новае месца жыхарства многія жыхары Гомельшчыны і паўднёвых рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. Дарэчы, разам з нямецкімі валанцёрамі на шэрагу аб’ектаў шчыравалі самі будучыя гаспадары. Дамы ўсе тыпавыя, ля іх прадугледжаны агароды, гаспадарчыя пабудовы, без якіх у сельскай мясцовасці немагчыма абысціся. Далей уз­ніклі задумкі  пра развіццё сацыяльнай сферы, стварэнне міні-вытворчасцей з новымі рабочымі месцамі. Чарговымі сумеснымі праектамі сталі ўзвядзенне дзвюх ветраэнергетычных установак магутнасцю 250 і 600 кВт, якія ў год падаюць у сетку 1 млн 300 кВт электраэнергіі, дрэваапрацоўчай майстэрні і міні-вытворчасці па перапрацоўцы чароту. А яшчэ будаўніцтва ў Занарачы сучаснага энергаэфектыўнага будынка амбулаторыі, рэалізацыя на базе вуліцы Дружная шэрагу гуманітарных праграм сацыяльнай накіраванасці, у тым ліку стварэнне культурна-адукацыйнага цэнтра.

Заўважыла, з якой непадробнай цікавасцю госці разглядалі адзін з тыпавых домікаў для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, дзівіліся матэрыялам, з якога ён зроблены, аглядалі тэрыторыю. Уразілі многіх таксама ветраэнергетычныя ўстаноўкі, якія ўбачылі па дарозе на вуліцу Дружная. Нездарма шмат пытанняў было адрасавана Юрыю Лявонцьевічу менавіта па іх. Затым удзельнікі міждзяржаўнага семінара накіраваліся ў Нарацкі сельскі выканаўчы камітэт, дзе адбылося пленарнае пасяджэнне. Праўда, перад тым, як яно пачалося, усе азнаёміліся ў фае будынка з выставай, якая адлюстроўвала дзейнасць работы рэгіянальных сацыяльных службаў, а таксама наведалі сучасны пакой урачыстай рэгістрацыі шлюбаў сельвыканкама.

Першым выступіў намеснік мі­ністра працы і сацыяльнай абароны А. А. Румак. Аляксандр Аляксеевіч, у прыватнасці, даволі падрабязна спыніўся на асноўных напрамках работы з ветэранамі вайны, інвалідамі, пажылымі людзь­мі, якая праводзіцца ў нашай краіне. Прычым вынік яе станоўчы, калі зладжана працуюць Уражанні — станоўчыя, накірунак работы — правільнырэспубліканскія і мясцовыя органы кіравання. Да такога меркавання падвёў прысутных прамоўца. Увогуле ў рэспубліцы працуе 149 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва, якія абслугоў­ваюць 1 млн 600 тыс. чалавек. Добра зарэкамендавалі сябе аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму. Карыстаюцца попытам і аддзяленні кругласутачнага прабывання для грама­дзян пажылога ўзросту і інвалідаў. У адным з іх, у Вузле, дарэчы, і пабывалі ўдзельнікі семінара. Аляксандр Аляксеевіч заклікаў на месцах не спыняцца на дасягнутым, а шукаць новыя формы падтрымкі найбольш уразлівых слаёў насельніцтва, такіх як ветэраны вайны, інваліды, састарэлыя адзінокія і адзінока пражываючыя людзі. На думку прамоўцы, добрыя прыклады работы ў адзначаным накірунку ёсць і на Міншчыне, у чым якраз і ўпэў­ніліся падчас наведвання Вілейскага і Мядзельскага раёнаў сталічнай вобласці.

Вопытам работы, а таксама сваімі ўражаннямі ад убачанага падзя­ліліся на пленарным пася­джэнні некаторыя госці. У тым ліку з Віцебшчыны — В. М. Астапенка, Гродзеншчыны — Л. М. Невяркевіч, з г. Масквы — Л. М. Алымава-Арлова. Вельмі цікавыя выступленні атрымаліся ў старшыні рэспубліканскага савета ветэранаў А. М. Новікава і намесніка старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Т. І. Трубчык. А падвёў вынікі пленарнага пасяджэння старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А. А. Семянчук.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымках: 1. З пражываючымі ў аддзяленні кругласутач­нага прабывання для грама­дзян пажыло­га ўзросту і інвалідаў у в. Вузла старшыня рэспубліканскага гра­-
ма­дскага аб’яднання ветэранаў А. М. Новікаў, на­мес­­нік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі А. А. Румак, старшыня Камітэта па працы, занятас­ці і сацыяльнай абароне Мін­ска­га аблвыканкама А. А. Се­мян­­чук; 2. Перад гас­цямі выступае дырэктар ПУП “ЭкаДомБуд” Ю. Л. Супрано­віч; 3. Знаёмства з выставай.

Фота Таццяны Несцярэнкі.