У санаторыі «Нарачанка» і Мядзеле пройдуць прававыя прыёмы грамадзян

80

26 СТУДЗЕНЯ з 11 да 13 гадзін адбудзецца прававы прыём грамадзян і дзень прававой асветы і прававой культуры на тэму «Абарона працоўных правоў работнікаў: роля прафсаюза» ў ДУП «Санаторый «Нарачанка» (к. п. Нарач, вул. Турысцкая, 12а).

З 13:30 да 15:30 адбудзецца прававы прыём грамадзян у раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г. Мядзел, пл. Леніна, д. 1, каб. 10). Прыём правядзе галоўны прававы інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Наталля Віктараўна ШПАКОЎСКАЯ.