Шчыра віншуем з Днём работнікаў культуры!

84

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны культуры! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Здаўна чалавек імкнецца да захавання прыгожага і незвычайнага вакол сябе. Ці не таму і з явілася такое ёмкае паняцце, як культура?

Прадстаўнікі гэтай галіны не проста добрасумленна выконваюць ускладзеныя абавязкі, але і нясуць чароўны свет мастацтва ў масы, дораць свой талент іншым. Менавіта дзякуючы вам наша грамадства жыве цікавым жыццём: ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы, выставы, фестывалі, конкурсы, канцэртныя праграмы, зберагаецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне багатая скарбніца даўніны.

Каштоўнейшымі народнымі, музычнымі, пеўчымі традыцыямі славіцца і наша Мядзельшчына. Непаўторныя творы — сапраўдныя шэдэўры — ствараюць самабытныя майстры народных промыслаў Нарачанскага краю. Наша зямля па праву ганарыцца таленавітымі самародкамі — выхадцамі з раёна.

Выказваем удзячнасць усім работнікам галіны за неацэнны ўклад у развіццё культурнай спадчыны, за захаванне і прымнажэнне яе духоўнага багацця. Жадаем, каб у сэрцах заўсёды панавалі шчасце, радасць і надзея на лепшае. Няхай кожны новы дзень напаўняе вас свежымі ідэямі і прыводзіць да поспехаў ва ўсіх творчых пачынаннях. Здароўя моцнага вам і вашым блізкім, удачы, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.