ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны органаў пракуратуры! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша служба — адна з найбольш значных у сістэме праваахоўных органаў. Сваёй штодзённай дзейнасцю па ахове закона пракуратура садзейнічае развіццю і ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці, дэмакратычных асноў грамадства.
У нашай пракуратуры служаць кваліфікаваныя юрысты, якія валодаюць высокімі дзелавымі і чалавечымі якасцямі. Прафесія работніка пракуратуры абавязвае да многага. Вы цвёрда стаіце на варце канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, ведзяце барацьбу з усімі відамі злачыннасці. У многім дзякуючы і вашай дзейнасці Мядзельшчына паспяхова развівае сваю эканоміку, сацыяльную і духоўна-культурную сферы. Упэўнены, што і надалей вы будзеце дакладна выконваць свой грамадзянскі і службовы абавязак, надзейна забяспечваць інтарэсы дзяржавы і кожнага чалавека.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту і шчасця, поспехаў у працы на карысць Айчыны!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.