Ірына Супрановіч і Алег Бароўка сустрэліся з калектывам райаддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

135

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка 18 студзеня сустрэліся з калектывам раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Яны расказалі аб праекце новай Канстытуцыі нашай краіны, змяненнях і дапаўненнях у Асноўны Закон. Спыніліся на ролі Усебеларускага народнага сходу, увядзенні адзінага дня галасавання і іншых момантах.

— Асноўная мэта распрацоўкі змяненняў і дапаўненняў — выключыць неактуальныя палажэнні, удасканаліць дзеючыя нормы і ўвесці новыя інстытуты, які будуць з’яўляцца асновай для будучага развіцця дзяржавы, — адзначыла Ірына Супрановіч.

Таксама спынілася яна на законатворчай дзейнасці.

Ірына Супрановіч і Алег Бароўка сустрэліся з калектывам райаддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз