Решается вопрос мостика на полуостров Замок

167

Решается вопрос мостика на полуостров ЗамокНА чарговай штотыднёвай вытворчай нарадзе ў старшыні райвыканкама Анатолія Вайнілкі, апрача абмеркавання шэрагу іншых пытанняў, вялася размова і наконт капітальнага абнаўлення драўлянага мастка, які вядзе на паўвостраў Замак. У гэтай гістарычнай мясціне любяць адпачываць многія гараджане. Арыгінальны масток быў і раней, аднак за апошнія гады прыйшоў у непрыдатнасць: нямала дошак спарахнела ці паламалася. Анатолій Мар’янавіч даручыў свайму намесніку Жанне Апановіч і выконваючаму абавязкі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Генадзію Жолудзеву на працягу тыдня вывучыць гэта пытанне і ўнесці канкрэтныя прапановы па аднаўленні мастка з указаннем крыніцы фінансавання і выканаўцаў усіх неабходных работ.
Наш кар.