Рэалізацыю праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва абмеркавалі на пасяджэнні райвыканкама

147

НА пасяджэнні райвыканкама абмяркоўвалася рэалізацыя Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва на тэрыторыі раёна ў бягучым годзе.

Неабходнасць правядзення сістэматызаванай і мэтанакіраванай работы ў справе грамадзянска-патрыятычнага выхавання насельніцтва, і асабліва моладзі, яскрава паказалі падзеі 2020 года, як і ўпушчэнні, што мелі месца ў гэтым вельмі важным пытанні. З дакладам па тэме выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч.

Фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці

У папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны азёрнага краю адпаведную дапамогу аказвае афіцыйны сайт райвыканкама. Працуюць раздзелы: “Знакамітыя людзі Мядзельшчыны”, “Ганаровыя грамадзяне раёна”, “Хроніка важнейшых падзей на Мядзельшчыне”, “Гісторыка-культурныя каштоўнасці” — са спісам 55-ці аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі раёна і ўключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У Мядзельскім музеі народнай славы дзейнічаюць экспазіцыі, якія адлюстроўваюць развіццё раёна. Прайшоў атэстацыю ў ДУ “Нацыянальнае агенцтва турызму” новы турыстычны маршрут “Максім Танк. Шлях паэта”. Удзельнікамі першай экскурсіі сталі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна. Ва ўстановах культуры, адукацыі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю роднай мовы, звычаяў і традыцый.

Рэалізацыю праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва абмеркавалі на пасяджэнні райвыканкама

Духоўна-маральнае выхаванне

Удзяляецца ўвага захаванню ў грамадстве міжканфесійнага і міжнацыянальнага міру і згоды, праяўляецца павага да рэлігійных традыцый і культуры нацыянальных супольнасцей. Райвыканкам штогод аказвае садзейнічанне рэлігійнай супольнасці “Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў” у падрыхтоўцы правядзення рэлігійнага свята абраза Маці Божай Будслаўскай. Дарэчы, 10-21 лістапада на міжнародным навукова-практычным семінары “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў у кантэксце глабальных выклікаў” прадстаўлена экспазіцыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі “Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай”.

Яркай падзеяй творчага і духоўнага жыцця жыхароў азёрнага краю з’яўляецца міжнародны фестываль класічнай музыкі “У Шэметаве ў Шастаковічаў”, у якім прымаюць удзел вядомыя беларускія і замежныя музыканты. Са­дзейнічаюць адраджэнню культурнай і літаратурнай спадчыны і пастаноўкі драматычнага гуртка пры Будслаўскай сельскай бібліятэцы. Працуюць праекты, накіраваныя на папулярызацыю актыўнага даўгалецця, сацыяльнай актыўнасці пажылых грамадзян. Ва ўстановах адукацыі вялікая работа праводзіцца па духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення.

Гісторыка-культурнае выхаванне
На працягу бягучага года ва ўстановах культуры раёна праведзена больш за 200 мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці. Добрым унёскам у гэту справу з’яўляецца адкрыццё ў музеі народнай славы экспазіцыі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, у аснову якой пакладзены матэрыялы, перададзеныя пракуратурай раёна. Вучні 15-ці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі пабывалі сёлета на 285-ці экскурсіях патрыятычнай накіраванасці.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне
У 12-ці клубных установах раёна прайшла маладзёжная акцыя “За Беларусь”. Ва ўстановах адукацыі арганізавана больш за 4 тысячы мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. На ўсіх іх папулярызаваліся дзяржаўныя сімвалы, дзяржаўнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Запомнілася школьнікам і мерапрыемства “Сустрэча пакаленняў”, якое адбылося на мемарыяльным комплексе “Партызанскія базы”.

Ваенна-патрыятычнае выхаванне

Установамі культуры праведзена больш за 60 ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Асаблівасцям грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі ў сучасных умовах прысвячалася дыялогавая пляцоўка з удзелам Уладзіміра Пархомцава, падпалкоўніка, галоўнага спецыяліста па грамадскіх сувязях упраўлення ідэалагічнай работы ГУК УВ, арганізаваная аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама для намеснікаў кіраўнікоў па выхаваўчай рабоце, кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі раёна. Запомнілася вучням раённае ваенна-патрыятычнае мерапрыемства “Марафон славы”, ініцыятарам якога выступілі воіны-інтэрнацыяналісты. Выклікала цікавасць і ваенна-спартыўнае мерапрыемства “Шлях мужнасці”, якое прайшло з удзелам прадстаўнікоў раённай арганізацыі саюза афіцэраў і воінаў-інтэрнацыяналістаў. У 15-ці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна адкрыты экспазіцыі па генацыдзе беларускага народа.
Ажыццяўляецца на Мядзельшчыне падтрымка асоб з актыўнай патрыятычнай пазіцыяй, ствараюцца ўмовы для рэалізацыі іх прафесійнага і творчага патэнцыялу.

Зроблена выснова
На пасяджэнні райвыканкама адзначана, што ўпраўленнямі і аддзеламі райвыканкама, установамі культуры і адукацыі, арганізацыйнымі структурамі грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюзаў у рамках Праграмы праведзены шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванні адзінства насельніцтва, захаванні гістарычнай праўды і памяці пра подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, увекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.

У бліжэйшых планах
Работа ў адзначаным накірунку будзе працягвацца і надалей. У прыватнасці, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, арганізацыйнымі структурамі грамадскіх аб’яднанняў бу­дзе арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да знакавых падзей у гісторыі раёна, вобласці, краіны. У снежні гэтага года плануецца правесці тэматычны вечар “Саюз непарушны”, прысвечаны 100-годдзю СССР, а ў
2023-м да Дня народнага адзінства — конкурс патрыятычнай песні. У планах аддзела і адкрыццё творчай гасцёўні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч. Шэраг мерапрыемстваў правядзе і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ. Фота з архіва «Нарачанскай зары»