Прызначаны начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама

666

З 23 чэрвеня на пасаду начальніка аддзела землеўпарадкавання Мядзельскага райвыканкама прызначаны Віктар ХІЛА.

Прызначаны начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама

Віктар Канстанцінавіч Хіла нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мядзеле. У 2001 годзе закончыў Гродзенскі дзяржаўны  аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “агранамія”. Працоўную дзейнасць пачынаў галоўным аграномам калгаса “Пераможац” Мядзельскага раёна. З 2007 года працуе ў Мядзельскім райвыканкаме. Быў вядучым, а потым галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з чэрвеня 2013 года — землеўпарадкавальнай службы. З 2015 года і да апошняга часу — намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання.