Пройдзе «прамая лінія»

158

Пройдзе "прамая лінія"30 ВЕРАСНЯ 2013 года з 11 да 13 гадзін упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з дзяржаўнымі ўстановамі “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” і “Рэдакцыя газеты “Нарачанская зара” і праграмы радыёвяшчання “Нарачанская хваля” правядуць “прамую лінію”, прысвечаную праблемам пажылых людзей. На тэлефонныя званкі будуць адказваць загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендэрных праблем упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Фёдараўна ГРЫШЧУК і дырэктар МТЦСАН Мікалай Іванавіч МАРКЕВІЧ. Пытанні можна задаваць па нумары 55-3-44.