Прайшла інструктыўная нарада ў райвыканкаме

127

Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва ў райвыканкаме прайшла інструктыўная нарада з запрашэннем членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, ідэалагічнага актыву азёрнага краю. Папярэднічала ёй відэаканферэнцыя, якую правёў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Ільсевіч.

Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі, навукова-тэхнічная бяспека — тэма выступлення доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзіма Богуша.

Вадзім Анатольевіч расказаў пра станаўленне і развіццё беларускай навукі. Назваў прыярытэты навуковай дзейнасці і асноўныя дасягненні беларускіх вучоных. Асобна спыніўся на развіцці медыцынскіх і фармацэўтычных, інфармацыйных, касмічных тэхналогій, распрацоўках у АПК, машынабудаўніцтве, ваеннай сферы. Закрануў і задачы, якія стаяць перад беларускімі вучонымі на бліжэйшы час.