Прававы прыём грамадзян і Дзень прававой асветы і прававой культуры пройдуць у Мядзеле

36

28 КРАСАВІКА з 11 да 13 гадзін адбудзецца прававы прыём грамадзян, Дзень прававой асветы і прававой культуры ў Мядзельскім райспажыўтаварыстве (г. Мядзел, вул. Шаранговіча, 2) на тэму «Прававое рэгуляванне змены працоўнага дагавора. Прадастаўленне працоўных і сацыяльных водпускаў».

У гэты ж дзень з 13:30 да 15:30 адбудзецца прававы прыём грамадзян у Мядзельскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г. Мядзел, пл. Леніна, 1, каб. 10), які правядзе галоўны прававы інспектар працы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Ганна Юр’еўна СІДАРЭНКА.