Працягвае работу грамадская прыёмная ў Мядзеле — хто прыме ўдзел у яе рабоце ў суботу

373

У суботу, 28 лістапада, з 10.00 да 13.00 у кабінеце №1 Мядзельскага раённага Цэнтра культуры (г. Мядзел, пл. Шаранговіча, д. 6, т. 20-3-75) у рабоце прыёмнай прымуць удзел:

— вядучы інжынер па ахове працы, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Марыя МЯЛЕШКА,

— галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, член раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ганна ПАДГОЛ,

— тэхнічны рэдактар рэдакцыі газеты «Нарачанская зара і праграмы радыёвяшчання «Нарачанская хваля», старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля БЯЛЯЕВА.