Пра харчовую бяспеку і барацьбу з карупцыяй. Адбылася нарада ідэалагічнага актыву азёрнага краю

183

Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва ў райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Ёй папярэднічала абласная відэаканферэнцыя.

Пра харчовую бяспеку Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый, а таксама пра імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексную стратэгію развіцця эканомікі гаварыла намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ала Ламакіна.

На мерах па барацьбе з карупцыяй у Мінскай вобласці спынілася старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Вольга Трубіна. Вольга Барысаўна прывяла прыклады злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, якія ўчынены на тэрыторыі сталічнай вобласці. Пры гэтым адзначыла, што найбольш іх зарэгістравана ў Барысаўскім, Дзяржынскім, Мінскім раёнах і горадзе Жодзіне.

Дапоўніў прамоўцу старшы памочнік пракурора раёна Аляксей Купрэвіч, які расказаў пра работу, што праводзіцца па барацьбе з гэтай негатыўнай з’явай на тэрыторыі Мядзельшчыны. Акрамя таго, Аляксей Аляксандравіч закрануў тэму генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пытанні прафілактыкі экстрэмізму.

Пра прычыны і ўмовы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей нагадаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Вашкінэль. Юрый Іванавіч назваў таксама асноўныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі жылых дамоў і кватэр грамадзян. А пра паслугу “сацыяльны патранат”, якую прадстаўляе Мядзельскі ТЦСАН, праінфармавала намеснік дырэктара цэнтра Алена Яновіч.