Падатковая інспекцыя інфармуе

176

Падатковая інспекцыя інфармуеПАДЧАС правядзення праверкі сумесна з супрацоўнікамі РАУС выяўлена транспарціроўка дырэктарам ПГУП “М” тавараў (прадуктаў) на суму 18,8 млн рублёў без таварасуправаджальных дакументаў. Матэрыялы праверкі знаходзяцца на разглядзе ў інспекцыі.

За прайшоўшы перыяд 2013 года выяўлены дзве юрыдычныя асобы, якія дапусцілі чатыры факты выплаты заработнай платы грамадзянам без фіксавання ў рэгістрах уліку арганізацыі і (ці) без заключэння працоўных (грамадзянска-прававых) дагавораў. Па матэрыялах праверкі даналічана ў бюджэт 1954,8 тыс. рублёў падаткаў. За дадзенае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкулах 13,5 і 13,7 КоАП Рэспублікі Беларусь.