Падатковая інспекцыя інфармуе

168

Падатковая інспекцыя інфармуеПРЫ правядзенні праверкі ААТ “М” высветлена, што арганізацыя прымала ў залік падатак на дабаўленую вартасць па набытай тэхніцы па дагаворы фінансавага лізінгу ў частцы кантрактнага кошту аднаразова ў поўным аб’ёме, без уліку графіку пагашэння лізінгавых плацяжоў. Прадухілена неабгрунтаванае вяртанне з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць на суму 195,3 млн рублёў.

Аналагічнае парушэнне выяўлена пры праверцы ААТ “С”. Акрамя таго, гэтым таварыствам дапускаліся памылкі пры вызначэнні абкладаемай падаткам базы па падатку на дабаўленую вартасць, прымаліся ў залік падатковыя вылічэнні па падатку на дабаўленую вартасць, аплачаныя за кошт сродкаў бюджэту. Увогуле прадухілена неабгрунтаванае вяртанне з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць на суму 797,4 млн рублёў.