«Падаруй дабро — стань Дзедам Марозам»

124

"Падаруй дабро - стань Дзедам Марозам"Паважаныя жыхары і госці Мядзельшчыны!

З 23 па 29 снежня 2013 года ў магазіне дзіцячых тавараў г. Мядзел «Чароўнае дзяцінства» будуць размешчаны малюнкі з пасланнем да Дзеда Мароза, выкананыя дзецьмі-інвалідамі і дзецьмі, якія знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку г. Мядзел. Любы пакупнік па сваім жаданні можа выбраць малюнак з ёлкі, набыць у гэтым жа магазіне падарунак і перадаць яго дзіцяці — аўтару малюнка.