Жанія Бандаронак: Задача сёння — ствараць, прымнажаць нашы агульныя здабыткі…

251

Жанія Бандаронак: Задача сёння — ствараць, прымнажаць нашы агульныя здабыткі...Жанія БАНДАРОНАК, пенсіянерка, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу:

— МНЕ разам з іншымі дэлегатамі з Мядзельшчыны пашчасціла ўдзельнічаць у абмеркаванні перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.

Мерапрыемства прайшло  ў Барысаве, а сабралася на яго звыш трохсот чалавек — прадстаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі, грамадскіх арганізацый, якія будуць адстойваць інтарэсы сталічнага рэгіёну на VI Усебеларускім народным сходзе.

Сход пачаў першы намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Ляўковіч. Ён падрабязна спыніўся на шляху, які прайшла Міншчына, і на задачах, якія стаяць перад вобласцю на перспектыву. Запомнілася выступленне міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова, які адзначыў, што праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на гэту пяцігодку з явілася не сёння і не ўчора. Над праектам два гады працавалі вучоныя, эксперты, органы дзяржкіравання, прадстаўнікі бізнесу.

Як бачым, падыход да падрыхтоўкі такога важнага дакумента надзвычай сур’ёзны. Усё дэталёва працяглы час вывучалася, пралічвалася, аналізавалася, узважвалася. А значыць, рабіліся захады, каб стабільна развівалася эканоміка краіны і рэгіёнаў, каб было годным і жыццё грамадзян. Мне вельмі імпануе тое, што ў праекце вялікае значэнне надаецца паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі, падтрымцы сям яў, дзяцей, павышэнню ўзроўню жыцця вясковых жыхароў.

Задача сёння — ствараць, прымнажаць нашы агульныя здабыткі, умацоўваць эканоміку, якасна паляпшаць жыццё людзей. А для гэтага вельмі важна захаваць адзінства ў грамадстве, нашы традыцыі і каштоўнасці. Пераканана, што адказы на ўсе хвалюючыя пытанні мы пачуем на Усебеларускім сходзе. Вядома, атрымаем там таксама і арыенціры, як будзем жыць і працаваць далей.