Меркаваннямі пра падзеі Усебеларускага народнага сходу дзеляцца жыхары МядзельшчыныАлена БАЛАХОНАВА, сакратар ААТ “Сваткі”:
— Уважліва слухала выступленне кіраўніка дзяржавы. Яно ахоплівала ўсе сферы нашага жыцця, таму і ўспрымалася з цікавасцю. Мне вельмі спадабалася, што не была абыдзена ўвагай сельская гаспадарка і ўвогуле лёс вясковых жыхароў. У прыярытэце і ў наступнай пяцігодцы зноў сацыяльная сфера. А гэта развіццё медыцыны і адукацыі, клопат пра пажылых людзей, інвалідаў, пра мнагадзетныя сем і. Гэта і павышэнне якасці жыцця насельніцтва, у тым ліку сельскага, што вельмі важна.

З цікавасцю праслухала таксама выступленне нашага земляка Віктара Чабатара. Як правільна Віктар Іосіфавіч закрануў праблему развіцця сельскіх рэгіёнаў! На самай справе, каб моладзь заставалася ў вёсцы, трэба для гэтага час і ўмовы. Упэўнена, што калі будзе магчымасць там адкрыць уласную справу, хоць невялікую, але сваю, калі будзе дабротнае камфортнае жыллё, многія не будуць уцякаць у пошуках лепшай долі, а застануцца на сваёй малой радзіме і пусцяць там свае карані. Ёсць жа нямала людзей, якія працуюць у горадзе, а жывуць у прыгарадзе. Тады і конік з вазком у сельскай мясцовасці не стане рэдкасцю, як слушна заўважыў Віктар Іосіфавіч, і смех дзіцячы там будзе гучаць. А, значыць, і глыбінка будзе жыць, развівацца, а не толькі вялікія гарады!

Меркаваннямі пра падзеі Усебеларускага народнага сходу дзеляцца жыхары МядзельшчыныВольга ГАЛКО, старшыня Княгінінскага сельскага выканаўчага камітэта:
— З нецярпеннем чакала пачатку VI Усебеларускага народнага сходу. А калі выйшаў на трыбуну для дакладу Прэзідэнт беларускай дзяржавы, уважліва лавіла кожнае сказанае ім слова. Аляксандр Рыгоравіч закрануў практычна ўсе сферы нашага жыцця: і эканоміку, і палітыку, і сацыяльную сферу. Гаварыў проста, шчыра, пранікнёна. Даклад прайшоў, як кажуць звычайна, на адным дыханні, хацелася яго слухаць і слухаць…
Вельмі спадабалася, што вялікая ўвага ўдзяляецца кіраўніком краіны сельскаму насельніцтву. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў знайсці грошы на электрычнае ацяпленне вясковых домаўладанняў. І гэта вельмі важна. Прычым не толькі ў плане ўтрымання жылля, бо насельніцтва старэе, але і зыходзячы з патрабаванняў пажарнай бяспекі. Ішла размова таксама наконт паляпшэння ў краіне дэмаграфічнай сітуацыі, аб клопаце дзяржавы аб павышэнні нараджальнасці, дапамозе мнагадзетным сем ям. Адным словам, пра ўсё тое, што нам блізка, што нас хвалюе. Дзякуючы мудрай палітыцы нашага Прэзідэнта мы не развалілі краіну, а захавалі яе для нашых дзяцей, унукаў. І вельмі важна, каб мы ўсе гэта разумелі і цанілі. Каб рабілі ўсё для таго, каб наша любімая Беларусь і надалей мацнела і квітнела.