Хто будзе ўдзельнічаць у рабоце грамадскай прыёмнай 30 снежня

349

У сераду, 30 снежня, з 14.00 да 17.00 у кабінеце №1 Мядзельскага раённага Цэнтра культуры (г. Мядзел, пл. Шаранговіча, д. 6, т. 20-3-75) у рабоце прыёмнай прымуць удзел:

— галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, член раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Валянціна ЗУЕЎСКАЯ,

— галоўны рэдактар ДУ «Рэдакцыя газеты «Нарачанская зара» і праграмы радыёвяшчання «Нарачанская хваля», член пярвічнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Іна ЯРЧАК,

— галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ала Уладзіміраўна ХАЦЯНОВІЧ.