НАПЯРЭДАДНІ адзінага дня інфармавання насельніцтва ў райвыканкаме адбыўся семінар-вучоба ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Пачаўся ён з абласной відэаканферэнцыі, на якой разгледзілі пытанні «Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі — даступны спосаб павысіць даход у пенсіённым узросце», «Аб мерах па барацьбе з карупцыяй у Мінскай вобласці».
Яшчэ перад прысутнымі ў зале выступілі выконваючы абавязкі галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБ Андрэй Палягошка, які расказаў аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі і грыпу.
А галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне Вераніка Паваляева расказала пра тэрміны выплаты ў бюджэт маёмасных плацяжоў, транспартнага падатку і магчымасць падключэння да асабістага кабінета падаткаплацельшчыка.