Маніторынг выявіў парушэнні

152

Маніторынг выявіў парушэнніУКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін” (далей — Указ № 563) прадугледжвае фарміраванне фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў да 1 красавіка 2014 года — за кошт уключэння ў яго жылых памяшканняў спецыяльнага службовага жыллёвага фонду, службовых жылых памяшканняў і спецыяльных жылых памяшканняў камунальнага жыллёвага фонду; да 1 ліпеня 2016 года — жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія грамадзяне займаюць на ўмовах дагавораў найму.
Як паказаў праведзены маніторынг, на 1 студзеня гэтага года з 439 адзінак камунальнага жыллёвага фонду Валожынскага раёна і 7 адзінак абласной формы ўласнасці пераведзены ў камерцыйнае жыллё толькі 200 (44,8%). Пры гэтым у 2014 годзе рашэннем Валожынскага райвыканкама ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання памылкова ўключылі 8 адзінак прыватызаванага грамадзянамі жылля, у 2017 годзе 2 жылыя памяшканні ўключаны туды паўторна.
49 жылых памяшканняў з агульнай колькасці жыллёвага фонду не заселены, у тым ліку 28 — па прычыне неадпаведнасці тыпавым спажывецкім якасцям. Напрыклад, дзве кватэры, што знаходзяцца на балансе філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ-167” (абласная камунальная ўласнасць), не заселены. Адна — з 1988 года, другая — з 1990. Яшчэ ў 2012-2015 гадах прызнана, што 7 жылых дамоў (6 — у Валожыне, 1 — у вёсцы Гіравічы) не адпавядаюць санітарным і тэхнічным патрабаванням, а таму падлягаюць зносу. Аднак іх жыхары чакаюць адсялення і цяпер.
Зразумела, што будаўніцтва і рамонт камерцыйнага жылфонду патрабуюць значных фінансавых укладанняў. Указ № 563 прадугледжвае, што гэтыя сродкі фарміруюцца за кошт аплаты грамадзянамі выкарыстання камерцыйнага жылля і накіроўваюцца на яго рамонт, рэканструкцыю, набыццё і г. д. Аднак высветлілася, што плату за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага фонду пералічвалі на спецрахунак толькі 4 з 9 арганізацый Валожынскага раёна. Акрамя таго, па 10 жылых памяшканнях, якія знаходзяцца
ў гаспадарчым распараджэнні РУП “Валожынскі жылкамунгас” і рашэннем райвыканкама пераведзены ў фонд камерцыйнага выкарыстання ў чэрвені 2016 года, па прычыне халатных адносін да службовых абавязкаў работнікаў юрыдычнага аддзела (яны несвоечасова паведамілі ў разлікова-касавы цэнтр аб прынятым рашэнні) плата за карыстанне жылымі памяшканнямі не налічвалася і, адпаведна, не папаўняла бюджэт. Названыя парушэнні былі ўхілены толькі падчас маніторынгу.
Па выніках маніторынгу Валожынскі райвыканкам прыцягнуў да дысцыплінарнай адказнасці 7 службовых асоб. Прынята рашэнне аб уключэнні ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання 247 аб’ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Валожынскага раёна, і выключэнні адтуль 8 памяшканняў, прыватызаваных грамадзянамі ў 1999-2014 гадах.
Далейшая рэалізацыя рэкамендацый застаецца на кантролі ў міжрайкамітэце.

Маладзечанскі
міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю.