Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці параводзіць «гарачыя лініі»

146

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці параводзіць "гарачыя лініі"У КАМІТЭЦЕ дзяржкантролю Мінскай вобласці 11 ЛІСТАПАДА па тэлефонах (8017) 284-04-86, 284-05-88 адбудзецца «гарачая лінія» на тэму «Пра стан разлікаў па заработнай плаце». У гэты дзень грамадзяне з 10 да 13 гадзін могуць паведаміць аб праблемах у арганізацыі налічэння і выплаты заробку, а таксама аб фактах пратэрмінаванай запазычанасці па яго выплаце.

З МЭТАЙ абароны правоў прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці 12 ЛІСТАПАДА правядзе «гарачую лінію « на тэму «Парадак назначэння (правядзення) праверак і маніторынгаў кантралюючымі органамі вобласці». Свае пытанні пра законнасць кантрольных мерапрыемстваў можна задаць па тэлефонах (8017) 202-11-57, 284-05-89 з 11 да 13 гадзін. На пытанні будуць адказваць начальнік упраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Вячаслаў Георгіевіч СЕРБІН і галоўны спецыяліст Таццяна Адамаўна МАКСІМЕНКА.