Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці правядзе «гарачую лінію»

155

8 ЧЭРВЕНЯ з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін «гарачую лінію» па нумарах 8-017 379-03-42, 351-05-90 правядзе Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці.

Грамадзяне змогуць паведаміць аб фактах невыканання патрабаванняў па прадухіленні несанкцыянаванага доступу пабочных асоб ва ўстановы адукацыі, аздараўленчыя лагеры, а таксама ў капітальныя будынкі, будынкі і збудаванні, якія не выкарыстоўваюцца, падвальныя і паддашкавыя памяшканні, тэхнічныя падполлі і паверхі і г. д.