Каб было бяспечна ў храмах

82

3 снежня адбылося пасяджэнне раённай камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях з запрашэннем настаяцеляў прыходаў, старшынь касцельных камітэтаў, прыходскіх сходаў рэлігійных суполак.

Абмеркавана работа па забеспячэнні бяспечнага знаходжання грамадзян у аб’ектах рэлігійнага прызначэння. Дадзены таксама рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі.

Ішла размова і аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Мэта яе — атуліць клопатам і ўвагай хлопчыкаў і дзяўчынак, што выхоўваюцца ў прыёмных, апякунскіх, мнагадзетных сем’ях, якім нададзены статус “знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы”, дзяцей-інвалідаў і ўвогуле ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе. Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава запрасіла да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі і прысутных святароў.

Фота ілюстрацыйнае