14 ліпеня ў Мядзеле пачала работу грамадская прыёмная.
15 ліпеня ў рабоце грамадскай прыёмнай прымуць удзел намеснік генеральнага дырэктара па жыллёвай гаспадарцы дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» Павел Шэйпак, старшыня раённага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд», намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Святлана Кундра, член раённай арганізацыі БТЧК, галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Мядзельскага райвыканкама Аляксей Батурын, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС Мядзельскага райвыканкама Алег Буйчонак.
Размяшчаецца грамадская прыёмная па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, д. 7, каб. 21. Прыём наведвальнікаў вядзецца: з панядзелка па суботу — з 13.00 да 19.00. Па суботах — з 10.00 да 12.00. Свае пытанні можна адрасаваць па нумары 52-2-23.